sábado, 3 de maio de 2014

Чэмпіянат сьвету па футболе 2014 году

Чэмпіянат сьвету па футболе 2014 году
Бразылія
Copa do Mundo da FIFA Brasil 2014
WC-2014-Brasil.svg.png
Падрабязнасьці чэмпіянату
Месца правядзеньняБразылія
Час правядзеньня12 чэрвеня — 13 ліпеня
Лік удзельнікаў203
— у фінальнай частцы32
Статыстыка чэмпіянату
← 2010
2018 →
XX чэмпіянат сьвету па футболе ФІФА — галоўнае футбольнае спаборніцтва, якое пройдзе з 12 чэрвеня па 13 ліпеня 2014году ў Бразыліі[1]. Гэта будзе другое сусьветнае першынство, дзе гаспадарамі выступіць Бразылія, якая да гэтага ўжо прымала чэмпіянат у 1950 годзе. Бразылія стане пятай краінай, якая прыме ў сябе спаборніцтва двойчы, да гэтага такое мерапрыемства праводзілі ў сябе МэксыкаІталіяФранцыя й Нямеччына.
У спаборніцтве возьмуць удзел 32 каманды, якія правядуць гульні ў 12 гарадах краіны. Гэта будзе першы чэмпіянат, які пройдзе ў Паўднёвай Амэрыцы з 1978 году, калі першынство праходзіла ў Аргентыне, а таксама першы раз калі пасьлядоўна два чэмпіянаты сьвету праводзяцца па-за межамі Эўропы. Плянуецца, у гэтым чэмпіянаце ўпершыню будзе выкарыстана сыстэма аўтаматычнага выяўленьня голу[2].
Дзейным чэмпіёнам да пачатку першынства зьяўляецца зборная Гішпанія, якая ў фінале папярэдняга чэмпіянату была мацней за зборную Нідэрляндаў. У чэмпіянаце ўпершыню возьме ўдзел зборная Босьніі і Герцагавіны.
Продаж білетаў на чэмпіянат сьвету пачаўся 20 жніўня 2013 году. Паводле ацэнак, будзе даступна каля 3,3 млн квіткоў, якія можна будзе набыць праз сайт ФІФА[3].

Выбары гаспадароў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ёзэф Блятэр абвяшчае краіну-гаспадара чэмпіянату
7 сакавіка 2003 году ФІФА абвесьціла, што турнір пройдзе ў Паўднёвай Амэрыцы. Цікавасьць да правядзеньня турніру праяўлялі АргентынаБразылія і Калюмбія, аднак у сьнежні 2006 заяўкі падалі толькі бразыльцы і калюмбійцы, а ўжо 11 красавіка 2007 году Калюмбія адклікала сваю заяўку, абвесьцеўшы, што замест чэмпіянату сьвету сярод нацыянальных камандаў краіна прыме чэмпіянат сьвету да 20 гадоў у 2011 годзе. У выніку 30 кастрычніка 2007 году Бразылія была зацьверджана ў якасьці гаспадароў як адзіны кандыдат.
Пазьней ФІФА абвесьціла, што зьменіць прынцып ратацыі, і да выбараў кандыдатаў за права прыняць турнір у 2018 годзебудуць дапушчаныя краіны з усіх канфэдэрацыяў, за выключэннем тых, якія прымалі два папярэднія чэмпіянаты (КАФ іКОНМЭБОЛ).

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У чэмпіянаце прымуць удзел 32 каманды. Зборная Бразыліі ў якасьці гаспадароў, а таксама 31 каманда з рэгіянальных кваліфікацыйных турніраў. Месцы ў фінальнай частцы разьмеркаваныя паміж кантынэнтальнымі асацыяцыямі наступным чынам: УЭФА (Эўропа) разыграе 13 месцаў, КОНМЭБОЛ (Паўднёвая Амэрыка) — 4 месцы,КАФ (Афрыка) — 5 месцаў, АФК (Азія) — 4 месцы, КОНКАКАФ (Паўночная Амэрыка і Карыбскі басэйн) — 3 месцы, яшчэ два месцы будуць разыграныя паміж пятай камандай Паўднёвай Амэрыкі і пятай камандай Азіі (адно месца), а таксама паміж чацьвертай камандай КОНКАКАФ і найлепшай камандай Акіяніі (яшчэ адно месца).
На сёньняшні дзень ужо кваліфікаваліся на чэмпіянат наступныя зборныя:

Стадыёны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле рэкамэндацыяў ФІФА чэмпіянаты сьвету праводзяцца ў 8—10 гарадах ня больш чым на двух стадыёнах у кожным горадзе, але Бразылія атрымала асобны дазвол і чэмпіянат пройдзе на 12 стадыёнах у 12 гарадах, які быў атрыманы 26 сьнежня 2008 году[4]. Яшчэ да абраньня стадыёнаў, якія павінны прыняць чэмпіянат, было мала сумнёваў месцам правядзеньня фінальнага матчу будзе стадыён «Маракана» ў Рыё-дэ-Жанэйра, які ўжо прымаў фінал чэмпіянату сьвету ў 1950 годзе. Першапачаткова Бразыльская футбольная канфэдэрацыя плянавала правесьці матч адкрыцьця на стадыёне «Марумбі» ў Сан-Паўлу, найбуйнейшым горадзе ў Бразыліі. Тым ня менш, 14 чэрвеня 2010 году гэты стадыён быў выключаны са сьпісу арэнаў, якія прымуць чэмпіянат, з-за непрадастаўленьня фінансавых гарантыяў для паляпшэньня інфраструктуры стадыёну згодна з патрабаваньнямі ФІФА[5]. У канцы жніўня 2010 году было абвешчана, што матчы ў Сан-Паўлу прыме «Арэна Карынтыянс».
Рыё-дэ-ЖанэйраБразыліяСан-ПаўлуФарталеза
МараканаНацыянальны стадыён Манэ ГарынчаАрэна КарынтыянсКастэлан
Умяшчальнасьць: 78 838Умяшчальнасьць: 72 888Умяшчальнасьць: 65 807Умяшчальнасьць: 63 903
МараканаНацыянальны стадыён Манэ ГарынчаАрэна КарынтыянсКастэлан
Бэлу-АрызонціПорту-АлегрыСалвадорРэсыфі
МінэйранБэйра-РыёФонтэ-НоваАрэна Пэрнамбуку
Умяшчальнасьць: 62 547Умяшчальнасьць: 51 300Умяшчальнасьць: 56 500Умяшчальнасьць: 46 154
МінэйранБэйра-РыёФонтэ-НоваАрэна Пэрнамбуку
КуябаМанаўсНаталКурытыба
Арэна ПантаналАрэна АмазоніяАрэна дас ДунасАрэна да Байшада
Умяшчальнасьць: 42 968Умяшчальнасьць: 42 374Умяшчальнасьць: 42 086Умяшчальнасьць: 43 900
Арэна ПантаналАрэна АмазоніяАрэна дас ДунасАрэна да Байшада

Nenhum comentário:

Postar um comentário